У Менску ў парку Горкага невядомыя актывісты зладзілі акцыю: разьвесілі на дрэвах сукенкі, начныя кашулі і жаночую бялізну. Адзеньне выпацканае чырвонай фарбай, якая імітуе кроў. На зямлі пад дрэвамі ляжаць улёткі з інфармацыяй для ахвяраў хатняга гвалту.

Да вопраткі прымацаваныя аркушы з надпісамі пра гвалт над жанчынамі ў сям’і.
«Кожная трэцяя беларуска зазнае фізычны гвалт, кожная шостая — сэксуальны», «Кожнае чацьвёртае жаночае самагубства ў РБ — вынік гвалту ў сям’і», «Міліцыя цябе не абароніць!» і іншымі. Некаторыя сукенкі пазначаныя рукапіснымі хэштэгамі # традыцыйная сям’я.

Нядаўна Аляксандар Лукашэнка адмоўна выказаўся наконт законапраекту па супрацьдзеяньне хатняму гвалту і распавёў, як сам біў рэмнем старэйшага сына, калі той быў дзіцем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выказаўся супраць закону аб хатнім гвалце. І расказаў, каго біў са сваіх дзяцей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня наша традыцыя — біць жонак, дзяцей ці бацькоў». Рэакцыі на крытыку Лукашэнкам законапраекту аб хатнім гвалце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рымашэўскі: У скандальным правале канцэпцыі віна ня толькі ўраду, але і распрацоўшчыкаў закону ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адна з аўтараў канцэпцыі закону аб хатнім гвалце адказвае Рымашэўскаму