Руслан Башыраў — гэта псэўданім палкоўніка Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Расеі Анатолія Чапігі, паведамляе група дасьледнікаў Bellingcat і расейскае выданьне The Insider, якіяя правялі супольнае расьсьледаваньне.
Паводле яе дадзеных, падазраванаму ў атручэньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі, было прысуджана званьне Героя Расеі.
Bellingcat спасылаецца на некалькі крыніц, знаёмых з «Башыравым», якія пацьвердзілі ягоную асобу. Дасьледнікі прыводзяць дэталі ягонай біяграфіі. У прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што ён служыў у 14-й брыгадзе расейскага спэцназу ў Хабараўску, удзельнічаў у Другой чачэнскай вайне і быў заўважаны непадалёк ад расейска-ўкраінскай мяжы ў канцы 2014 году.
У расьсьледаваньні гаворыцца, што псэўданім «Руслан Башыраў» зьявіўся ў 2010 годзе, тады ж палкоўнік ГРУ атрымаў пашпарт на гэтае імя і пераехаў у Маскву. Званьне Героя Расеі яму было дадзена ў 2014 годзе. Імя «Анатолій Чапіга» і прысуджэнне яму узнагароды Героя Расеі згаданыя на сайце «Далёкаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Insider: з дапамогай пашпартоў Пятрова і Башырава можна вылічыць іншых агентаў ГРУСяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі атручаныя ў Солсбэры 4 сакавіка з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Масква абвінавачваньні адпрэчвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Daily Mail: Пятроў і Башыраў зьнялі прастытутку перад атручваньнем СкрыпалёўПаводле брытанскіх уладаў, замах зрабілі два агенты расейскай вайсковай выведкі, вядомыя пад імёнамі Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 12 верасьня заявіў, што Пятроў і Башыраў — цывільныя асобы і што яны вядомыя расейскім уладам.
13 верасьня расейскі тэлеканал RT апублікаваў відэа размовы з двума людзьмі, якія прадставіліся Пятровым і Башыравым. На пытаньне, што яны рабілі ў сакавіку ў Солсбэры, абодва адказалі, што езьдзілі туды як турысты паглядзець на катэдральны сабор. Яны адмаўлялі дачыненьне да расейскай выведкі, а таксама да інцыдэнту, зьвязанага з прымяненьнем нэрвова-паралітычнага рэчыва тыпу «Навічок» у Солсбэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жыцьцё перакулілі». Падазраваныя ў атручэньні Скрыпалёў расказалі пра паездку ў Брытанію. ВІДЭАПазьней СМІ са спасылкай на брытанскую выведку паведамілі, што падазраваныя ў атручэньні Скрыпалёў далі інтэрвію RT ў якасьці «пакараньня» за дапушчаныя памылкі.