15 верасьня ў Менску адбылася сутрэча генэральнага дырэктара карпарацыі «Расатам» Аляксея Ліхачова з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам. Ліхачоў паабяцаў запусьціць Астравецкую АЭС да канца наступнага году.
«Мы рэалізуем тэхналягічны канвеер, у нас сёньня, калі так можна выказацца, старэйшы брат беларускай станцыі — гэта першы блёк другой чаргі Ленінградскай АЭС, — цытуе Ліхачова агенцтва БелТА. — Ён прайшоў прамысловыя выпрабаваньні, працуе на поўную магутнасць, ідзе афармленьне яго ўжо ў прамысловую эксплюатацыю. З улікам атрыманага вопыту мы ў Беларусі рыхтуемся да такой жа працэдуры на будучы год, зыходзім з таго, што гэта павінна адбыцца да канца наступнага года».
Паводле словаў кіраўніка «Расатама», пры будаўніцтве беларускай станцыі ўстаноўлена некалькі сусьветных рэкордаў з пункту гледжаньня тэрмінаў, якасьці, а таксама ўцягнутасьці беларускіх падрадчыкаў у гэтую працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лістападзе ў Беларусь плянуюць прывезьці ядзернае паліваБеларуская АЭС будуецца па тыпавому расійскім праекце ВВЭР-1200 пакаленьня «3+» недалёка ад Астраўца. Першая пастаўка ядзернага паліва на станцыю заплянаваная да канца 2018 года.