У жніўні Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,1%. Пры гэтым ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%.
У жніўні цэны на спажывецкія тавары зьменшыліся на 0,2%, але ад пачатку году падняліся на 1,7%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 0,2%, ад пачатку году — на 5,8%.
Міністэрства працы заявіла, што ня будзе індэксаваць заробкі і стыпэндыі за жнівень, бо інфляцыя не перавысіла «пяціадсоткавага парогу».
Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:
- студзень +0,8%;
- люты +0,9%;
- сакавік +0,8%;
- красавік +0,3%;
- травень –0,3%;
- чэрвень +0,4%;
- ліпень –0,2%.
Летась дэфляцыя трывала два месяцы — у ліпені і ў жніўні, цэны зьнізіліся на 0,11% і 0,39% адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыяСёлета праз запаволеньне інфляцыі:
- Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік і жнівень;
- Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.
Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.