Каго прапаноўвалі ў сьпісе кандыдатаў, не паведамляецца. Папярэдні амбасадар цяпер стаў віцэ-прэм’ерам, пазамінулы быў прэм’ерам чатыры гады, ды быў зьняты з пасады пасьля таго, як Лукашэнка раскрытыкаваў урад за «пафігічнае стаўленьне».
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей прадставіў Аляксандру Лукашэнку сьпіс кандыдатаў на пасаду амбасадара ў Расеі, піша БелТА.
Ды рашэньне пакуль не прынятае: як расказаў Макей, Лукашэнка «некаторыя кандыдатуры ацаніў станоўча», ды «даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі». Якіх кандыдатаў прапаноўвалі, не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей: «Мяккай беларусізацыі» няма, гэта проста норма. Што ён сказаў у інтэрвію Tut.by — максымальна сьціслаМакей таксама расказаў Лукашэнку, што Беларусь і Расея «імкнуцца канструктыўна падыходзіць да наяўных нязгодаў і праблемаў», выказаў спадзеў на тое, што цяперашнія праблемы атрымаецца вырашыць.
Папярэдні амбасадар Ігар Петрышэнка займаў пасаду з 2012 году, ды цяпер прызначаны віцэ-прэм’ерам (перад прызначэньнем Лукашэнка казаў, што прыслухаецца да думак Макея аб кандыдатурах на пасады ў вярхушцы ўраду). Пазамінулы амбасадар Андрэй Кабякоў быў на пасадзе толькі год, пасьля чатыры гады быў прэм’ерам, ды быў звольнены пасьля крытыкі ўраду за «пафігічнае стаўленьне» да даручэньняў Лукашэнкі. Да яго амбасадарам больш за пяць гадоў быў Васіль Даўгалёў, які пасьля стаў дарадцам старшыні «Белгазпрамбанку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы пасол Расеі і таямніцы сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі і ПуцінаТым часам Беларусь чакае прыбыцьця новага расейскага амбасадара Міхаіла Бабіча.
Ягонае прызначэньне адбывалася неадназначна — хадзілі чуткі, нібы Беларусь не дае згоды на кандыдатуру чыноўніка, раней адхіленага Ўкраінай праз удзел у рашэньні аб акупацыі Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка патлумачыў, чаму Пуцін «дагрузіў» Бабіча яшчэ і пасадай спэцпрадстаўніка