Выстава карцінаў сучасных беларускіх мастакоў пераехала ў менскі гіпэрмаркет. Фатафакт
Паводле аўтараў праекту, які ладзіцца ў супрацы ў Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў, «Арт-запраўка» ладзіцца дзеля «інтэграцыі сучаснага беларускага жывапісу ў паўсядзённае жыцьцё», бо «за паўсядзённымі справамі забываюць, як важна часам спыніцца на некалькі хвілін, адчуць смак жыцьця, атрымаць асалоду ад яго»
З чэрвеня, калі праект стартаваў на шасьці аўтазапраўках, карціны пабачылі дзясяткі тысяч чалавек, кажуць аўтары
У межах праекту прадстаўленыя карціны Віктара Альшэўскага, Ягора Батальёнка, Міхаіла Бушчыка, Аляксандра Забаўчыка, Натальлі Залознай, Рамана Заслонава, Рыгора Іванова, Вікторыі Ільіной, Тацяны Кандраценкі, Васіля Касцючэнкі, Леаніда Шчамялёва, Сяргея Рымашэўскага, Ганны Сілівончык, Алега Скавародкі і Ўладзімера Тоўсціка