Толькі ў пяці раёнах Беларусі сярэдні заробак перавысіў у ліпені 500 даляраў, вынікае са зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, якія публікуе Tut.by.
У Салігорскім раёне сярэдні заробак найбольшы па краіне: 1337,6 рубля ў ліпені. Гэта нават больш, чым у горадзе Менску, дзе 1334,8 рубля.
Гэта не заробак «на рукі»: ад гэтага адымаюцца яшчэ падаткі і зборы. І гэта не заробак сярэднестатыстычнага чалавека — мэдыянны заробак будзе ніжэйшым (лічбы па раёнах не публікуюцца).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыянны заробак беларусаў — 709 рублёў, сярэдні — 944. Куды падзеліся 235?Больш за 500 даляраў сярэдняга заробку, якія Аляксандар Лукашэнка абяцае ўжо звыш 10 гадоў, у ліпені таксама атрымалі ў Менскім (1186,9 рубля), Дзяржынскім (1055,6), Рэчыцкім (1039,5) і Жлобінскім (1014,4) раёнах. Да «пяцьсот» набліжаюцца Мазырскі (986,7), Астравецкі (978,2) і Смалявіцкі (967,8) раёны. У астатніх меней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэальнасьць супраць «па пяцьсот»: ІНФАГРАФІКА і тлумачэньні, чаму такУ Шаркаўчынскім раёне ў ліпені быў самы нізкі сярэдні заробак — 589,7 рубля. Яшчэ ў пяці раёнах — Амсьціслаўскім, Мёрскім, Лёзьненскім, Браслаўскім і Слаўгарадзкім — было менш за 650 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі афіцыйна ўсё кепска з працай. Адной карцінкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 115 з 118 раёнаў больш паміралі, чым нараджаліся. Насельніцтва Беларусі рэзка зьмяншаецца