Амбасадарка Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб 30 жніўня заклікала беларускія ўлады правесьці «грунтоўнае расьсьледаваньне» зьнікненьняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадзкага.
Заява прымеркавана да міжнароднага дня зьніклых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захаранка, Ганчар, Красоўскі, Завадзкі. Што стала зь сем’ямі зьніклых у БеларусіШтогод 30 жніўня па ініцыятыве ААН адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.
У 1999–2000 гг. у Беларусі пры загадкавых абставінах зьніклі былы віцэ-сьпікер ВС Беларусі Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы кіраўнік МУС Юры Захаранка ды тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Міжнародная супольнасьць падазрае ў выкраданьнях працаўнікоў сілавых структураў Беларусі.