«Калашнікаў» зьбіраецца канкураваць з Tesla 

Расейскі канцэрн «Калашнікаў» прадставіў канцэпт-кар CV-1 на міжнародным форуме «Армія 2018».. Па словах распрацоўшчыкаў, Электрамабіль у будучыні будзе канкураваць з мадэлямі Tesla прадпрымальніка Ілона Маска.

«Мы кажам пра тое, каб скласьці канкурэнцыю менавіта Tesla, таму што ў цяперашні час гэта пасьпяховы праект у галіне электрамабіляў Мы разьлічваем як мінімум не саступаць яму», — сказала тэлеканалу РБК дырэктар па зьнешніх камунікацыях канцэрну Сафія Іванова.

Электрычны канцэпт-кар пабудаваны на базе «ретракузава» ІЖ-21252 «комбі». Гэты аўтамабіль выпускаўся ў Іжэўску з 1973 па 1997 год. У «Калашнікаве» сьцьвярджаюць, што запас ходу ў аўтамабіля складзе 350 кілямэтраў пры ёмістасьці батарэі 90 кВт / г. Магутнасьць рухавіка заяўлена ў 220-500 кВт.

Апошняя мадэль кампаніі Ілона Маска Tesla 3 мае запас ходу ад 350 да 500 кілямэтраў у залежнасьці ад камплектацыі пры ёмістасьці батарэі ад 50 да 75 кВт / г. Магутнасьць мадэлі з адным рухавіком складае 196 кВт, двухрухавіковыя вэрсіі — ад 258 да 340 кВт.

У жніўні 2017 году Аляксандар Лукашэнка пратэставаў тагачасную апошнюю мадэль электрамабіля Tesla, даручыўшы беларускім навукоўцам імкнуцца да ўзроўню амэрыканскага «супэраўтамабіля». Праехаўшы на апошняй мадэлі Tesla зь дзяржаўным сьцягам і гербам на месцы нумарнога знаку, Лукашэнка загадаў распрацоўнікам «першага айчыннага аўтамабіля» ўзяць амэрыканскі аналяг у якасьці ўзору, да якога неабходна наблізіцца.