Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыянэры пакінулі Ілана Маска кіраўніком Tesla


Ілан Маск
Ілан Маск

Яны прагаласавалі супраць прапановы зьняць мільярдэра з пасады старшыні рады дырэктараў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск заявіў у аўторак, што пастаўленая раней мэта зьбіраць да канца чэрвеня 5 тысяч аўтамабіляў Model 3 на тыдзень «цалкам дасягальная». Паводле яго, цяпер зборачныя магутнасьці кампаніі ўжо наблізіліся да штотыднёвай лічбы ў тры з паловай тысячы.

«Гэта былі самыя пакутлівыя, пякельныя некалькі месяцаў у маім жыцьці, але, я думаю, мы блізкія да мэты», — сказаў Маск, выступаючы на штогадовым сходзе акцыянэраў Tesla ў Маўнтын-Вію, Каліфорнія.

Гэтыя словы прагучалі пасьля таго, як акцыянэры перавыбралі трох дырэктараў і прагаласавалі супраць прапановы зьняць Маска з пасады кіраўніка кампаніі. Выйшаўшы да мікрафона пасьля абвяшчэньня рашэньня, Маск прыкметна нэрваваўся.

«Мы ў Tesla зьбіраем нашы аўтамабілі зь любоўю, — сказаў ён. — У шмат якіх іншых кампаніях яны ствараюцца без душы, аддзеламі маркетынгу ці фінансаў. Мы не ідэальныя, але мы ўкладваем у гэтую справу сваё сэрца, і нам ня ўсё роўна».

Tesla сутыкнулася зь цяжкасьцямі ў забесьпячэньні заяўленых аб’ёмаў вытворчасьці Model 3, жыцьцёва важнай для доўгатэрміновай прыбытковасьці прадпрыемства. Маск, які пастаянна запэўніваў інвэстараў, што кампаніі не спатрэбіцца прыцягваць дадатковыя сродкі сёлета, таксама трапіў пад агонь крытыкі праз свае паводзіны ў мінулым месяцы на канфэрэнцыі, прысьвечанай фінансавай справаздачнасьці Tesla, дзе ён ня змог стрымацца і рэзка абарваў двух аналітыкаў, якія папрасілі расказаць пра цяжкасьці зь фінансаваньнем кампаніі і праблемы з масавым выпускам Model 3. У выніку акцыі Tesla ўпалі амаль на 7 адсоткаў, што каштавала кампаніі 2 мільярды даляраў рынкавага кошту.

У аўторак кіраўнік кампаніі запэўніў інвэстараў, што чакае прыбытку ўжо ў трэцім і чацьвёртым кварталах бягучага году. Ён таксама паабяцаў, што «зусім неўзабаве» будзе абвешчана аб будаўніцтве заводу Tesla ў Шанхаі, пра які цяпер вядуцца перамовы з кітайскім урадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG