Малодшаму сяржанту ў Берасьці прысудзілі 2,5 года «хіміі» за дзедаўшчыну

Ілюстрацыйнае фота

Суд Берасьцейскага раёну вынес рашэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да вайскоўца тэрміновай службы за перавышэньне ўлады, зьвязанае з гвалтам (ч.2 арт. 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе БЕЛТА.

Пацярпелымі па справе праходзілі трое вайскоўцаў. Малодшы сяржант, дэманструючы грэблівае стаўленьне да падначаленых, ужыў да іх гвалт і зьдзекаваўся зь іх, біў папругай.

Вайсковец асуджаны на два з паловай гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасьці і з пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя зь дзейнасьцю прадстаўніка ўлады, на тэрмін 4 гады. Таксама ён пазбаўлены вайсковага званьня «сяржант запасу».

Прысуд не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 салдатаў тэрміновай службы асудзілі з пачатку году

Усё пра гвалт у войску

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча мела ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдатаў, пачалі пераглядаць вынікі сьледзтва ў некалькіх дзясятках ужо закрытых крымінальных спраў, заведзеных пасьля выпадкаў суіцыдаў і траўмаваньня салдатаў тэрміновай службы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Матэрыялы справы паказалі толькі пасьля ліста Лукашэнку». Як расьсьледуюць сьмерці ў войску

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў пра нестатутныя дачыненьні падчас службы ў войску. Адбыўся шэраг судоў за дзедаўшчыну, не зьвязаных са сьмерцю Аляксандра Коржыча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Храналёгія справы Аляксандра Коржыча