Да канца 2019 году ў Кітаі зьявіцца 100 крамаў беларускіх тавараў, а беларускі алькаголь будзе прадавацца ў кітайскай гандлёвай сетцы Moutai.
Сетка крамаў беларускіх тавараў будзе працаваць пад брэндам «Belarus commodity center», які стварыла кітайская гандлёвая кампанія Guangdong Xinjinlai Trade, піша амбасада Беларусі ў Кітаі.
Другая крама гэтай сеткі адкрылася 16 жніўня ў горадзе Гуйян.
Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды адзначыў, што такія крамы будуць садзейнічаць зьяўленьню беларускіх тавараў на паліцах профільных крамаў без пасярэднікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі хочаце хутка, то лепш эмігруйце». Кірыл Руды пра тое, як беларусам пабудаваць багатую краіну