Сэнат ЗША перадае паказаньні Буцінай адвакатам і абвінавачваньню. Члены камітэту выведкі дазволілі пракурорам і абаронцу азнаёміцца са стэнаграмай допыту, які адбыўся ў закрытым рэжыме за некалькі месяцаў да арышту Буцінай.
Сэнат настойвае, каб суд абмежаваў перадачу гэтых тэкстаў трэцім асобам. Адвакат Буцінай Робэрт Дрыскал адзначыў у размове з агенцтвам ТАСС, што паказаньні расейкі могуць дапамагчы ў яе абароне.
Буціну затрымалі ў ЗША ў сярэдзіне ліпеня. Яе абвінавачваюць у незаконным лабіраваньні інтарэсаў Расеі. Паводле амэрыканскіх уладаў, Буціна дапамагала ў арганізацыі сустрэчы паміж прэзыдэнтамі Расеі і ЗША і спрабавала паўплываць на ключавых спонсараў Рэспубліканскай партыі, каб прасунуць расейскія інтарэсы на дзяржаўны ўзровень.
У Міністэрстве замежных спраў Расеі Буціну назвалі палітычнай зьняволенай.