Трамп дамогся саступак ад Эўразьвязу у гандлёвых тарыфах, — Wall Street Journal

Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дамогся саступак з боку Эўрапейскага зьвязу, дзякуючы якім удасца пазьбегнуць гандлёвай вайны, піша паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўніка ЭЗ, які знаходзіўся ў пакоі падчас перамоваў паміж Трампам і кіраўніком Эўракамісіі Жанам-Клёдам Юнкерам.

Жан-Клёд Юнкер, прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, і галоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях гандлю, Сэсылія Мальмстрэм, пагадзіліся працаваць з Злучанымі Штатамі дзеля зьніжэньня прамысловых тарыфаў з абодвух бакоў і павелічэньня экспарту з ЗША звадкаванага прыроднага газу і соевых бабоў у Эўропу, сказаў прадстаўнік ЭЗ.

Яны таксама дамовіліся ўзгадніць нарматыўныя стандарты, каб амэрыканскае мэдыцынскае абсталяваньне атрымала доступ да рынкаў у Эўропе.

Чакаецца, што Дональд Трамп і Юнкер выступяць з заявамі на сумесным мерапрыемстве пасьля іх сустрэчы ў Белым доме аб гандлі, заявілі афіцыйныя асобы ЗША.