Хормайстру і музыколягу было 58 гадоў. Апошнія гады ён моцна хварэў.
Беларускі хормайстар, музыколяг і пэдагог Кірыла Насаеў — стваральнік знакавых праектаў «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы й песьні. Лірыка змаганьня».
Мужчынскі хор «Унія» паўстаў на пачатку 1990-х. Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся з адной мэтай — каб сьпяваць беларускія царкоўныя, касьцельныя й храмавыя песьні.
Your browser doesn’t support HTML5
Кірыла нарадзіўся ў сям'і ваеннага інжынэра, але зь дзяцінства захапляўся музыкай – маці была настаўніцай музыкі. Сьпяваў у хоры хлопчыкаў пры кансэрваторыі, а потым паступіў і ў саму кансэрваторыю. Вайсковую службу Насаеў праходзіў у ансамблі песьні і пляскі Чырвонаармейскай акругі, зьбіраў беларускія песьні на патрыятычную тэматыку.
У 1993 годзе зрабіў на просьбу кіраўніка ансамбля песьні і пляскі «Пагоню» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Празь некалькі гадоў запісаў альбом «Беларускія маршы й песьні. Лірыка змаганьня».
Хор «Унія» стаў пераможцам на першым фэстывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 1993 годзе. У альбоме «Музыка змаганьня» сабраныя гістарычныя песьні і аўтарскія творы XX стагодзьдзя — «Не пагаснуць зоркі ў небе», «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя.
Зь дзіцячым хорам зрабіў праект «Простыя словы» на словы Міхала Анемпадыстава.