Песьня “Мы – беларусы” стала гімнам у 1955-м. 17 верасьня таго году ЦК КПБ прыняў пастанову “Аб дзяржаўным гімне Беларускай ССР”, а 24 – га Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету рэспублікі зацьвердзіў тэкст і музыку гімна. Мастацкі кіраўнік Беларускай “Капэлы” Віктар Скарабагатаў лічыць, што беларускі гімн адпавядаў свайму часу.
(Скарабагатаў: ) “Па менавіта музычных вартасьцях гэта добры гімн. Для свайго часу і для свайго грамадзтва. Цяпер мы жывем абсалютна ня ў тым грамадзтве. Як Вэрдзі калісьці сказаў пра музычнае мастацтва: “Трэба вярнуцца назад – гэта будзе прагрэсам”. Пакуль, напэўна, і мы застаемся тымі. Яшчэ ня скінулі путы “саўка”. Таму і гімн у нас такі”.
У Беларускай дзяржавы мог зьявіцца іншы гімн. У 1992 – 94 гадох пытаньне пра новы песенны сымбаль абмяркоўвалася дэпутатамі Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. Гаворыць сябра фракцыі БНФ Валянцін Голубеў.
(Голубеў: ) “Пасьля верасьня 1991 году, калі дамагліся, каб у якасьці дзяржаўных сымбаляў быў прыняты бел-чырвона белы сьцяг і герб Пагоня, стаяла пытаньне зацьвердзіць трыяду, якая вельмі важная для кожнай нацыі, для кожнай краіны”.
Дэпутат Голубеў удакладняе варыянты гімнаў на першасным конкурсе.
(Голубеў: ) “Існаваў “Магутны Божа” Арсеньевай. Тут і Уладзімер Мулявін, які працаваў над “Пагоняй” Багдановіча. Тут і Раінчык, яго вядомая “Жыве Беларусь!” на словы Леаніда Пранчака. Была яшчэ “Пагоня” Куліковіча – Шчаглова. А яшчэ пайшлі чуткі, што і старшыня Камісіі па распрацоўцы і прыняцьці гімна Ніл Гілевіч таксама жадаў прапанаваць свой варыянт. І тое, што мы дацягнулі да 1994 году, прывяло, што Рэспубліка Беларусь, на жаль, зноў узяла сабе гімн БССР. І такім чынам мы маем на сёньняшні дзень усе тры складнікі дзяржаўнасьці савецкія, камуністычныя – і герб, і сьцяг, і гімн”.
Дапаўняе калегу Алег Трусаў.
(Трусаў: ) “Тады ж была афіцыйная камісія. Розныя варыянты гімна гучалі на радыё. І тады ўжо “Магутны Божа” займеў большасьць прыхільнікаў”.
Алег Трусаў кажа, што ініцыятыўная група дэмакратаў тады замацавала галасаваньнем вядучую ролю гімна на словы Натальлі Арсеньевай і музыку Міколы Равенскага.
Паводле Алега Трусава, пошукі галоўнай песьні Беларусі скончыліся ў 2002 годзе “тэлефонным плебісцытам”. Як падкрэсьліў суразмоўца, хоць большасьць апытаных выказалася за новыя гімны, Лукашэнка зацьвердзіў варыянт музыкі Сакалоўскага, а тэкст Клімковіча “вычысьціў” у адпаведнасьці зь дзяржаўнай ідэалёгіяй паэт Карызна.
Ці падабаецца цяперашні гімн беларусам? А калі не, то што яны прапануюць ўзамен? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказваюць мінакі на вуліцах Менска.
(Юнак: ) “Цяперашні беларускі гімн мне абсалютна не падабаецца. Хоць бы таму, што па музыцы гэта той жа самы гімн БССР і па вызначэньні ён адсылае да савецкага часу. А што тычыцца словаў, то патрыятызм у іх нейкі надуманы”.
(Спадар: ) “Я калісьці хацеў бачыць “Пагоню” Багдановіча. Мне падаецца, што падышла б і “Краіна мая дарагая” Алеся Бачылы. Можна было б пакласьці на музыку верш Янкі Лучыны “Сонца свабоды ўзыдзе над нашай нівай”. Таксама быў бы нядрэнны гімн. Але сёньня гэта, вядома, немагчыма”.
(Юначка: ) “Я вучаніца 11– й клясы. Кожны год друкуюцца школьныя дзёньнікі са словамі гэтага гімну. Але мала хто яго ведае як трэба. Проста, мне падаецца, сучасная моладзь ня вельмі гэтым цікавіцца”.
(Юнак: ) “Гэты гімн я не ўспрымаю як гімн нашай краіны. Але ўспрымаю яго як пост -- мадэрновую зьяву. А Беларусь цяпер разьвіваецца па нейкім пост-мадэрновым модулі. І калі так да яго стаіцца, то гэта вельмі весела, цікава і сьцёбна. Але гэта ня гімн у клясычным разуменьні слова. Ва ўсіх краінах не адмыслова шукалі тэкст, а цалкам неяк натуральны выходзіла гэта. І мы яшчэ свайго гімна дачакаемся”.
(Гучыць гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі)”
Гімн Беларускае Народнае Рэспублікі, паводле верша Макара Краўцова і музыкі Уладзімера Тэраўскага, выконвае камэрны мужчынскі хор “Унія”. Ацэнка твора ад мастацкага кіраўніка калектыву Кірылы Насаева.
(Насаеў: ) “Сапраўды, нармальны натуральны гімн, які быў напісаны на крыві змаганьня. Нават на 1980-я і пачатак 1990-х гадоў ён успрыняўся людзьмі вельмі ўзьнёсла”.
Хор “Унія” і газэта “Наша Ніва” ў 1998 годзе падрыхтавалі супольны праект “Беларускія маршы і песьні”. Па словах Кірылы Насаева , аўдыёкасэта, кампакт-дыск і зборнік патрыятычных песень разышліся імгненна.
(Насаеў: ) “Калі працаваў з гэтым матэрыялам, то ўбачыў, што такога кшталту песень ня так шмат. Я не кажу пра літоўцаў. У палякаў штосьці ёсьць. Ну, ва Украіне “Заповіт” Шаўчэнкі, “Думы моі думы”, “Шчэ не ўмэрла Украіна”. А ў Беларусі тое, што ў “Маршах і песьнях” ёсьць – гэта толькі нейкіх 20 працэнтаў ад такіх, як “Арол ты арол”, “Бітва пад Воршай”, “Абарона Крычава”, “Марш Касьцюшкі, “Лётай арол” – гэта марш Каліноўскага. Другая часта – вось гэта (напявае) “Не пагаснуць зоркі…) Гэта ўжо пайшлі аўтарскія песьні на вершы Купалы, Арсеньевай і іншых”.–
Упоруч з гэтымі гімнамі з часоў Другой Сусьветнай вайны і цяпер гучыць ва ўсіх краінах, дзе жывуць беларусы, духоўны гімн нацыі – “Магутны Божа”. “Гэта прыгожая традыцыя беларускае нацыі – мець дзяржаўны і духоўны гімны”, - кажа Віктар Скарабагатаў.
(Скарабагатаў: ) “Гэта практыка досыць распаўсюджная. Найбольш вядомы “Абдыміцеся мільёны” (напявае). Цяпер гэта гімн Эўразьвязу. Што тычыцца, напрыклад, Італіі. Хор габрэяў-выгнанцаў з опэры Набукка (напявае). І калі яго выконваюць, то ўся заля падымаецца і разам з хорам і аркестрам выконвае гэтую песьню. А менавіта гэтую функцыю выконвае ў нас гімн “Магутны Божа”. Яго ведаюць усе і абсалютна ўсе ўспрымаюць яго абсалютна адназначна, што гэта адзін з духоўных сымбаляў беларускае нацыі”.