Расейскі пісьменьнік і былы савецкі дысыдэнт Уладзімір Войнавіч узяў удзел у гадзіннай «прамую лініі» у відэаэфіры рускай службы Свабоды. Ён адказаў на пытаньні Віктара Шандаровіча, Ліі Ахеджакавай, Аляксандра Філіпенкі, вядучай Алены Рыкаўцавай, маскоўскіх мінакоў, слухачоў, гледачоў і чытачоў Свабоды пра Пуціна, спадчыну Сталіна, расейскую апазыцыю, антысэмітызм у Расеі, давер да ўлады і свой новы раман.
Вось як Уладзімір Войнавіч адказаў на пытаньне Ліі Ахеджакавай, чаму расейская апазыцыя страціла здольнасьць аб’ядноўвацца.
Войнавіч: Я, на шчасьце, не належу да лідэраў апазыцыі. Хоць, мне здаецца, мы з вамі вельмі блізкія па нашых поглядах, але мы не апазыцыя, а крытыкі рэжыму. Апазыцыя — гэта тыя, якія хочуць зрушыць гэтую ўладу і замяніць яе сабой. Людзі ў палітыцы бываюць часта настолькі эгаістычныя, настолькі ўсё жадаюць быць лідэрамі. На жаль, наша апазыцыя ўсё яшчэ слабая, акрамя ўсяго, яна слабее яшчэ з прычыны гэтага разброду. Што зь імі рабіць, я ня ведаю, таму што кожны зь іх хоча быць мэрам ці прэзыдэнтам...
Напэўна, толькі канцлягер іх зьбярэ ў купку. Канцлягер — гэта такое месца, дзе дзяліць ужо няма чаго, там людзі аб’ядноўваюцца. А тут, відавочна, вабіць ілюзія магчымага выйгрышу. А выйгрышу ня будзе. Пакуль што апазыцыя такая слабая, шчыра кажучы, што нават калі ўсе аб’яднаюцца, рэжым яшчэ пакуль на дадзеным этапе з гэтым справіцца. Паступова будзе іншая стадыя, калі нешта будзе магчыма. На дадзеным этапе апазыцыя ўсё роўна аслабляе гэты рэжым, я спадзяюся, што ён калі-небудзь саслабне да таго стану, што апазыцыя зможа адыгрываць ролю, будзе мацнець. Але пакуль рэжым нашмат мацнейшы.
Салдат Уладзімер Войнавіч
Цалкам «прамая лінія» з Уладзімірам Войнавічам — на сайце рускай Свабоды.