Чаму «Менскі дыялёг» ня даў старту глябальнай міратворчай ініцыятыве ўладаў Беларусі

Аляксандар Лукашэнка на форуме «Менскі дыялёг»

Ад форуму «Менскі дыялёг», які праходзіў у беларускай сталіцы 23–25 траўня, чакалі абвяшчэньня вялікай міжнароднай ініцыятывы «Хэльсынкі-2». Гэтыя два словы гучалі на форуме ўсе тры дні, імі карыстаўся кіраўнік Беларусі. Аднак афіцыйнага старту новай ініцыятывы так і не адбылося. Чаму?

Андрэй Загорскі, загадчык аддзелу Інстытуту ўсясьветнай эканомікі і міжнародных дачыненьняў Расейскай акадэміі навук

«„Хэльсынкі-2“ — гэта найперш істотнае падвышэньне ролі АБСЭ. Пакуль яна прымае свае рашэньні кансэнсусам. Ад гэтага трэба адмаўляцца.

Але ж узрастаньня значэньня АБСЭ ня хочуць дзьве краіны: Расея і ЗША. Менавіта яны хочуць, як і раней, кіраваць біпалярным сьветам. А „Хэльсынкі-2“ вымусіла б іх падпарадкоўвацца агульным рашэньням».

Вячаслаў Пазьняк, прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту

«Ідэі „Хэльсынкі-2“ ужо амаль 20 гадоў. Проста цяпер яна актуалізавалася, што зьвязана з ростам канфліктнасьці і напружанасьці ў сьвеце. І беларускае кіраўніцтва вырашыла гэтым скарыстацца.

Але гэтую ідэю, мне падаецца, ня можа ініцыяваць толькі адна нейкая краіна. Яе можа абвясьціць толькі група зь некалькіх дзяржаў, сама меней чатырох-пяці.

Адрозна ад „Хэльсынкі-1“, цяпер трэба ўлічваць і пазыцыі іншых краін, якія геаграфічна не належаць да Эўропы. Гэта найперш Кітай і Індыя».

Уладзімер Фясенка, кіраўнік праўленьня Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» (Украіна)

«Мне падаецца, што памылкова шукаць рэцэпты для лячэньня сучасных праблем у мінулым. Адсюль і маё пэсымістычнае стаўленьне да „Хэльсынкі-2“. Я ня бачу перадумоваў для новай маштабнай міжнароднай дамовы.

Аднак гэтую ідэю можна скарыстаць менавіта ў Беларусі. Я казаў кіраўніку „Менскага дыялёгу“ Яўгену Прэйгерману: „А чаму б не зрабіць у Менску „другіх Хэльсынак“? Але не для палітыкаў, а для экспэртнай супольнасьці. Гэта можа быць няўрадавая, недзяржаўная ініцыятыва. Тут палітолягі, навукоўцы маглі б адчуваць сябе нашмат утульней. Яны рыхтавалі б пэўныя прапановы і перадавалі б іх пасьля дзяржаўным структурам“.

Сяргей Маркедонаў, дацэнт Расейскага дзяржаўнага гуманітарнага ўнівэрсытэту

„Менскі дыялёг“ мне найперш спадабаўся тым, што, бадай, упершыню за апошнія гады расейскія і ўкраінскія экспэрты не крычалі адзін на аднаго, а дыскутавалі аргумэнтавана, не абражаючы калегаў. І гэта ўжо добра.

Што тычыцца „Хэльсынкі-2“, то „Менскі дыялёг“ можа імі стаць, але толькі ў межах экспэртнай супольнасьці. Я бачу, як зь Менску ў розныя навуковыя цэнтры паступаюць „хатнія заданьні“ для навукоўцаў. Мы над імі працуем. А пасьля зьбіраемся на менскім форуме, абмяркоўваем нашы напрацоўкі і перадаём іх ва ўрадавыя структуры. Ад гэтага быў бы канкрэтны плён».

Яшчэ пра «Менскі дыялёг»:

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі: «Яшчэ ніколі ў Менску не зьбіралася столькі экспэртаў»

«Беларусь дапаможа зразумець, як думае Расея», — праграмны дырэктар фонду Адэнаўэра

Час, калі беларуская апазыцыя мела манаполію на сувязі з Захадам, прайшоў, — палітоляг

«Ня ўлічвае інтарэсаў Расеі». Як у Менску ацанілі вынікі «Ўсходняга партнэрства»

Як чыноўнікі, дыпляматы і экспэрты слухалі Лукашэнку на «Менскім дыялёгу». Фотарэпартаж Свабоды

«Хто з вас зьбіраецца заўтра паміраць? Ніхто! Нават я» — Лукашэнка да ўдзельнікаў «Менскага дыялёгу»

Лукашэнка: «Мы не з Расеяй супраць Эўропы»

«Беларусь робіцца вузлом рэгіянальнай бясьпекі» — генэральны сакратар АБСЭ

Паўтысячы ўдзельнікаў і Аляксандар Лукашэнка. Як працуе «Менскі дыялёг»

Міністар Макей распавёў, чаму Менск — «якасна новая» пляцоўка для дыялёгу

У сталіцы пачаўся Міжнародны форум «Менскі дыялёг». Фотарэпартаж

Топ-10 выказваньняў першага дня «Менскага дыялёгу»

Пяць пытаньняў і адказаў пра «Менскі дыялёг», на якім мае выступіць Лукашэнка