Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі: «Яшчэ ніколі ў Менску не зьбіралася столькі экспэртаў»


Belarus - International Forum Minsk Dialogue, Minsk, 24May2018
Belarus - International Forum Minsk Dialogue, Minsk, 24May2018

Яўген Прэйгерман, кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг», разьвітваючыся 25 траўня з удзельнікамі аднайменнага форуму, сказаў, што зноў сустрэнецца з экспэртамі не пазьней чым праз год. «Такія форумы стануць традыцыйнымі», — заявіў ён.

У размове са Свабодай спадар Прэйгерман сказаў, што экспэрты зрабілі велізарную працу.

«Але ўжо сёньня зразумела: каб рухацца далей, патрэбна сталая каманда аналітыкаў і арганізатараў. Над гэтым і будзем працаваць, — сказаў ён. — Я вельмі ўдзячны афіцыйным партнэрам «Менскага дыялёгу». Аднак сьпіс іх будзем пашыраць. Да нас ужо паступілі новыя прапановы ахвотных далучыцца да супрацы».

Намесьнік міністра замежных спраў: форум атрымаўся

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ўсе тры дні працы «Менскага дыялёгу» знаходзіўся ў залі пасяджэньняў. На пытаньне Свабоды, ці ня страціў ён тут марна час, спадар Краўчанка адказаў: «Ні ў якім выпадку».

«Форум быў надзвычай карысны і пасьпяховы, — сказаў ён. — Я чуў, што некаторыя параўноўвалі яго зь мінулагодняй сэсіяй Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. Я б так не рабіў: усё ж гэта розныя фарматы. Там — палітыкі, тут — аналітыкі. Здаецца, яшчэ ніколі ў Менску не зьбіралася столькі экспэртаў. У „Менскага дыялёгу“ раней былі іншыя мерапрыемствы, але ўсе яны нібы рыхтавалі гэты вялікі форум. Безумоўна, у яго будзе далейшы працяг».

У міжнародным форуме, які праходзіў у Менску 23–25 траўня, бралі ўдзел дзясяткі экспэртаў з краін Эўразьвязу, Усходняй Эўропы, Расеі, Кітаю, Злучаных Штатаў.

Усё пра «Менскі дыялёг»:

«Беларусь дапаможа зразумець, як думае Расея», — праграмны дырэктар фонду Адэнаўэра

Час, калі беларуская апазыцыя мела манаполію на сувязі з Захадам, прайшоў, — палітоляг

«Ня ўлічвае інтарэсаў Расеі». Як у Менску ацанілі вынікі «Ўсходняга партнэрства»

Як чыноўнікі, дыпляматы і экспэрты слухалі Лукашэнку на «Менскім дыялёгу». Фотарэпартаж Свабоды

«Хто з вас зьбіраецца заўтра паміраць? Ніхто! Нават я» — Лукашэнка да ўдзельнікаў «Менскага дыялёгу»

Лукашэнка: «Мы не з Расеяй супраць Эўропы»

«Беларусь робіцца вузлом рэгіянальнай бясьпекі» — генэральны сакратар АБСЭ

Паўтысячы ўдзельнікаў і Аляксандар Лукашэнка. Як працуе «Менскі дыялёг»

Міністар Макей распавёў, чаму Менск — «якасна новая» пляцоўка для дыялёгу

У сталіцы пачаўся Міжнародны форум «Менскі дыялёг». Фотарэпартаж

Топ-10 выказваньняў першага дня «Менскага дыялёгу»

Пяць пытаньняў і адказаў пра «Менскі дыялёг», на якім мае выступіць Лукашэнка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG