Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто з вас зьбіраецца заўтра паміраць? Ніхто! Нават я», — Лукашэнка да ўдзельнікаў «Менскага дыялёгу»


Аляксандар Лукашэнка на форуме «Менскі дыялёг»
Аляксандар Лукашэнка на форуме «Менскі дыялёг»

Кіраўнік Беларусі папрасіў экспэртаў «задумацца аб простым» і зрабіць нешта для захаваньня міру.

Лукашэнка: «Мы ня рвёмся ў міратворцы. У нас сваіх праблем больш чым дастаткова»

Аляксандар Лукашэнка пакінуў паседжаньне пасьля выступаў генэральнага сакратара АДКБ (2003-2017) Мікалая Бардзюжы і намесьніка памочніка Генэральнага сакратара NATO ў палітычных пытаньнях і палітыцы бясьпекі Джэймса Апатурая.

Другім пасьля Аляксандра Лукашэнкі выступаў генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер.

«Беларусь робіцца вузлом рэгіянальнай бясьпекі», — генэральны сакратар АБСЭ

Мікалай Бардзюжа ў сваім выступе абвінавачваў NATO і ЗША ў ваяўнічай палітыцы і імкненьні распаўсюдзіць свае інтарэсы бліжэй да межаў АДКБ.

Джэймс Апатурай, у сваю чаргу, заявіў, што дзеяньні Расеі застаюцца фактарам асноўнага напружаньня ў Эўропе, а расейскія войскі прысутнічаюць ва Ўкраіне.

«Ва Ўкраіне не грамадзянская вайна. Там ёсьць расейскія войскі» — чыноўнік NATO​ ў Менску

«Усё, што казаў Мікалай Мікалаевіч, праўда, — узяў слова Аляксандар Лукашэнка. — Тое, што казаў прадстаўнік NATO, таксама праўда. Гэта факт, нікуды не падзенесься».

Аляксандар Лукашэнка ў прэзыдыюме форуму
Аляксандар Лукашэнка ў прэзыдыюме форуму

Далей ён казаў пра тое, што калі «лоб у лоб» настойваць на сваім, то немагчыма будзе вырашыць ніводную праблему. Дзеля знаходжаньня кампрамісу, лічыць Лукашэнка, трэба шмат што «вынесьці за дужкі».

«Вам здавалася, што ў Менск нельга прыехаць, бо тут ня церпяць альтэрнатыўнага пункту гледжаньня, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы будзеце прыемна расчараваныя тым, што тут не праводзяць паседжаньні, калі няма альтэрнатыўных меркаваньняў. У кірунку міру я гатовы ісьці, хочаце — наперадзе, хочаце — побач. Дзе скажаце», — працягнуў Лукашэнка.

«Я ўчора, абдумваючы свае паводзіны тут, прыйшоў да думкі: мы пераконваем адзін аднаго, як важна, каб быў мір. А вы цяпер выйдзіце на вуліцу: прырода, сонца, паветра добрае, прыгожа, людзі задаволеныя, што спакойна і мірна. Няўжо камусьці хочацца гэта парушыць?! Навошта, каб мільёны людзей гінулі? Давайце гэта захаваем», — падсумаваў ён.

На яго думку, «уся бяда» ў тым, што цяперашняе пакаленьне забылася, «што такое вайна».

«Мы будзем забіваць адзін аднаго — навошта? Дзеля чаго? Усё ў простым. Давайце зробім для людзей і для саміх сябе. Мы ж яшчэ доўга будзем жыць. Хто з вас збіраецца паміраць заўтра? Ніхто, нават я, пражыўшы ўжо нямала. Мы хочам жыць. Давайце будзем жыць, гадаваць дзяцей, даваць ім добрую адукацыю. Будзем ствараць, вось і усё», — кажа Аляксандар Лукашэнка.

«І ў гэтым кірунку трэба рабіць крокі. А не прыгадваць, хто што зрабіў і куды пасунуўся. Я, праўда, таксама саграшыў, калі згадваў, што NATO прасоўвалася на ўсход», — вывеў Аляксандар Лукашэнка.

Са словамі «Зычу вам вынікаў» кіраўнік Беларусі пакінуў форум.

Яшчэ пра «Менскі дыялёг»:

Паўтысячы ўдзельнікаў і Аляксандар Лукашэнка. Як працуе «Менскі дыялёг»

Міністар Макей распавёў, чаму Менск — «якасна новая» пляцоўка для дыялёгу

У сталіцы пачаўся Міжнародны форум «Менскі дыялёг». Фотарэпартаж

Топ-10 выказваньняў першага дня «Менскага дыялёгу»

Пяць пытаньняў і адказаў пра «Менскі дыялёг», на якім мае выступіць Лукашэнка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG