Карэспандэнт Свабоды занатаваў 10 самых цікавых выказваньняў удзельнікаў дыскусіі першага дня форуму «Менскі дыялёг», які праходзіць 23–25 траўня.
1. Рэфармаваць можна ўсё, і пачынаць трэба з Рады бясьпекі ААН.
Эркі Туоміоя, былы міністар замежных спраў Фінляндыі.
2. Сёньня людзі сталі баяцца вайны, вайны ў Эўропе.
3. Папулізм пакідае ўсё менш і менш месца для дэмакратызацыі, як у Заходняй, так і ва Ўсходняй Эўропе.
Аляксандар Гесэль, дырэктар па палітычных пытаньнях Рады Эўропы.
4. Мы знаходзімся напрыканцы 19 стагодзьдзя. Зьмяняецца парадак, тады расла роля ЗША, цяпер расьце роля Кітаю.
Томас Грэм, амэрыканскі палітоляг.
5. Калі казаць пра цывілізацыйныя каштоўнасьці Эўропы і Расеі, то яны аднолькавыя. Калі казаць пра палітычныя каштоўнасьці, то яны розныя. Мы выйшлі з Савецкага Саюзу, павінен прайсьці час, каб выціснуць зь сябе тое, чым мы жылі: камунізм і нават прыгоньніцтва.
Надзея Арбатава, супрацоўніца Расейскай акадэміі навук.
6. Уявіце сабе сытуацыю, калі б Беларусь была ў НАТО, была б яна ў большай бясьпецы, чым цяпер?
7. Выбар паміж Эўропай і Расеяй контрапрадуктыўны.
Алег Краўчанка, намесьнік міністра замежных спраў Беларусі.
8. Мы абіраем сваю бясьпеку, а бясьпека для нас — гэта НАТО. Літаральна ўчорашнія дадзеныя сацыялягічнага апытаньня паказалі, што 45% украінцаў выступаюць за ўваход у НАТО, супраць 30%, астатнія на раздарожжы.
Уладзімір Хандогі, былы выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны.
9. Мы хацелі стаць мосьцікам паміж Расеяй і Захадам, але так і ня сталі.
Уладзіслаў Кузьмінскі, малдаўскі палітоляг.
10. Доўгатэрміновая сытуацыя ў сьвеце будзе вызначацца дачыненьнямі ЗША і Кітаю. Галоўным стане іх спаборніцтва ў сфэры высокіх тэхналёгій.
Вячаслаў Халадкоў, расейскі палітоляг.