Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць вываду часткі сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамляе газэта The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Паводле інфармацыі газэты, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо даручыў Міністэрству абароны разгледзець магчымасьць скарачэньня вайсковага кантынгенту ў рэгіёне.
The New York Times удакладняе, што ў Паўднёвай Карэі знаходзяцца больш за 28 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.
Улады Паўднёвай Карэі існаваньне пляну вываду з краіны часткі амэрыканскага кантынгенту не пацьверджаюць, паведамляе агенцтва Bloomberg.
У пачатку сакавіка стала вядома пра падрыхтоўку сустрэчы прэзыдэнта ЗША зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
27 красавіка прайшла сустрэча лідэраў Паўднёвай Карэі і КНДР. Бакі абвясьцілі аб плянах падпісаць мірны дагавор і дамагчыся ядзернага раззбраеньня Карэйскага паўвострава.
2 траўня Сэул заявіў, што амэрыканскія вайсскоўцы павінны застацца ў Паўднёвай Карэі, нават у выпадку падпісаньня мірнай дамовы з Пхэньянам.