Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс падтрымаў папраўкі да законаў аб адукацыі, якія тычацца пераходу на латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі.
Навучаньне ў сярэдняй школе на дзяржаўнай мове забясьпечыць роўныя магчымасьці ўсім маладым людзям атрымаць якасную адукацыю, што і зьяўляецца мэтай дзяржавы, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта.
«У дзяцей па-ранейшаму будзе магчымасьць вывучаць прадметы, зьвязаныя з нацыянальнымі меншасьцямі, іх ідэнтычнасьцю і культурай, падтрымліваць свае карані і шматбакова разьвіваць сваю асобу» — дадаў Вэёніс.
Пераход будзе паступовым і завершыцца да 2021/2022 навучальнага году.
Цяпер у Латвіі ў школах для нацыянальных меншасьцяў (у першую чаргу расейскай) 60 адсоткаў выкладаньня ажыцьцяўляецца на дзяржаўнай мове, 40 адсоткаў — на мове меншасьці.