Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Латвіі зацьвердзіў латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў школах


Ілюстрацыйнае фота. На ўроку ў латвійскай школе
Ілюстрацыйнае фота. На ўроку ў латвійскай школе

Падчас аднаго зь нядаўніх пратэстаў у Рызе супраць павелічэньня долі навучаньня на дзяржаўнай мове. Арганізатарамі пратэстаў супраць гэтага выступаў «Расейскі саюз Латвіі».

У Латвіі Сэйм ухваліў папраўкі да закона аб адукацыі, тычыцца пераходу на латыскую мову як адзіную мову навучаньня ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі.

Як паведамляецца на сайце Сэйму, пераход будзе паступовым і завершыцца да 2021/2022 навучальнага году.

Паводле паправак, у праграмах адукацыі нацыянальных меншасьцяў ня менш за 50% прадметаў павінны выкладацца на латыскай у 1-6 клясах, а ў 7-9 клясах — ня менш за 80%.

Папраўкі ў дачыненьні да мовы навучаньня ў 1-7 клясах набудуць моц 1 верасьня 2019 году, 8, 10 і 11 клясах — 1 верасьня 2020 году, а ў 9 і 12 клясах — 1 верасьня 2021 году.

«Афіцыйная мова як мова навучаньня зьяўляецца важнай перадумовай забесьпячэньня роўных магчымасьцяў для ўсёй моладзі. Гэта пытаньне моўных навыкаў, а таксама сацыяльнай згуртаванасьці. Пераход павінен быць адбыцца даўно, у 1990-х гадах. Сёньня мы не павінны абмяркоўваць неабходнасьць пераходу, а засяродзіцца на практычных аспэктах ініцыятывы», — сказаў старшыня камітэту ў пытаньнях адукацыі, культуры і навукі Олдыс Адамовіч.

Ён адзначыў, што пераход не павінен успрымацца як пагроза для нацыянальных меншасьцяў, паколькі гэта не прадугледжвае пазбаўленьне дзяцей магчымасьці вывучаць родную мову, а ў школах будуць курсы па літаратуры, культуры і мовы нацменшасьцяў.

Цяпер у Латвіі ў школах для нацыянальных меншасьцяў (у першую чаргу расейскай) 60 адсоткаў выкладаньня ажыцьцяўляецца на дзяржаўнай мове, 40 адсоткаў — на мове меншасьці. Рэформа адукацыі ў Латвіі прадугледжвае, што навучаньне на латыскай складзе 80 адсоткаў, на мове меншасьці — 20.

Расейцы і «рускамоўныя» ў Латвіі ўжо некалькі разоў пратэставалі супраць гэтага. Арганізатарам пратэстаў кожны раз выступаў «Расейскі саюз Латвіі». Паводле дадзеных латвійскіх спэцслужбаў, гэтая палітычная партыя зьвязаная з Крамлём і атрымлівае фінансаваньне ад Міністэрства замежных спраў Расеі.

Падчас аднаго зь нядаўніх пратэстаў у Рызе супраць павелічэньня долі навучаньня на дзяржаўнай мове. Арганізатарам пратэстаў супраць гэтага выступаў «Расейскі саюз Латвіі». 10 сакавіка 2018 году
Падчас аднаго зь нядаўніх пратэстаў у Рызе супраць павелічэньня долі навучаньня на дзяржаўнай мове. Арганізатарам пратэстаў супраць гэтага выступаў «Расейскі саюз Латвіі». 10 сакавіка 2018 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG