Завал у шахце пад Салігорскам: ратавальнікі дабраліся да самаходнага вагона — у кабіне пуста

Паводле стану на 20:00 10 студзеня, зачышчана ад пароды да 30 мэтраў горнай выпрацоўкі. З-пад завалу вызвалена частка самаходнага вагона. Абсьледаваньне горнай тэхнікі паказала, што абсталяваньне адключана ад гідрапрываду — паведамляе ont.by.

У кабіне ратавальнікі нікога не знайшлі.

Кіраваць вагонам павінен быў 31-гадовы горнарабочы вычышчальнага забою Дзьмітры Валько. Таксама пакуль не знайшлі друугога шахцёра — 44-гадовага машыніста горных выёмачных машын Максім Іваноў — ён кіраваў праходчым камбайнам.

Паводле калегаў-шахцёраў, шанцы на выратаваньне маглі быць, калі б рабочыя схаваліся пад тэхніку, на якой працавалі.