Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуськалій» назваў імёны заваленых у шахце рабочых

абноўлена

Трэцяе рудаўпраўленьне «Беларуськалію», на 10-м рудніку якога адбылося здарэньне
Трэцяе рудаўпраўленьне «Беларуськалію», на 10-м рудніку якога адбылося здарэньне

Пад завал у шахце «Беларуськалію» пад Салігорскам патрапілі 45-гадовы машыніст і 33-гадовы рабочы, паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.

На момант здарэньня ў шахце знаходзіліся машыніст горных вымальных машын Максім Іваноў 1973 году нараджэньня і горнарабочы ачышчальнага забою Дзьмітры Валькоў 1985 году нараджэньня. Праходчы камбайн і самаходны вагон, у якіх працавалі Іваноў і Валькоў, цалкам засыпаныя выкінутай пародай. На момант публікацыі рабочых не знайшлі. Горнаратавальнікі і службы рудніку расчышчаюць завал.

Карэспандэнты Свабоды 10 сакавіка былі на прахадной трэцяга рудаўпраўленьня і ў офісе «Беларуськалію». Далей за ахоўніка журналістаў не пускаюць. Ахова па распараджэньні кіраўніцтва кажа, каб журналісты зьвярталіся па інфармацыю на сайт МНС. Паводле нашай інфармацыі, усё кіраўніцтва кампаніі разам з генэральным дырэктарам увесь гэты час знаходзіцца на тэрыторыі трэцяга рудаўпраўленьня.

«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка
«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка

Увечары 9 сакавіка на дзясятым рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» пад Салігорскам адбыўся выкід газу мэтану і абвал пароды.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту −620 мэтраў адбыўся абвал пародаў даху з выкідам газу (мэтан) і солі з масіву», — паведамляла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Пад заваламі ў шахце на момант здарэньня знаходзіліся двое рабочых.​ Прычыны здарэньня высьвятляюцца. Для расьсьледаваньня прычын і абставінаў здарэньня створана адмысловая камісія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG