У Беларусі на адзін рубель павялічылі тарыфную стаўку першага разраду

Ад 1 сакавіка на адзін рубель павялічылі памер тарыфнай стаўкі першага разраду — з 33 да 34 рублёў.

У адпаведнасьці з гэтым пералічаць заробак бюджэтным работнікам.

Тарыфная стаўка першага разраду — аснова для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыроўненых да іх арганізацыяў. Тарыфную стаўку памнажаюць на каэфіцыент, індывідуальны для кожнага супрацоўніка, — і атрымоліваюць выніковы аклад.

У студзені Міністарка працы Беларусі Ірына Касьцевіч заявіла, што да 1 студзеня 2019 году будзе перагледжаная структура фармаваньня заробкаў бюджэтнікаў. Прынцыповым момантам рэформы стане «сыход ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі, якую прыраўняюць да бюджэту пражытачнага мінімуму».