З 1 сакавіка у Беларусі падымуць цэны на цыгарэты, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.
Павышэньне цэнаў тычыцца прадукцыі горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Цыгарэты Kent падаражэюць на 5 капеек. Ад 5 да 10 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Pall Mall. Цэны на цыгарэты маркі Rothmans падымуцца ад 1 да 10 капеек.
Таксама падаражэюць цыгарэты, якія імпартуюцца ў краіну дзяржаўным прадпрыемствам «Беларусьгандаль». На 10 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэты Parliament, Marlboro і Davidoff. На 5 капеек падаражэюць асобныя віды цыгарэт Kent и L&M. На цыгарэты маркі Rothmans цэны павысяцца ад 1 да 5 капеек.
Мінулы раз цэны на цыгарэты ў Беларусі падымаліся 1 лютага.