У студзені Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,8%. У параўнаньні са студзенем 2017 году інфляцыя склала 4,5%.
На спажывецкія тавары цэны падняліся на 0,8% (у параўнаньні зь леташнім студзенем — на 3,8%). Кошт паслугаў у студзені павялічыўся на 0,5% (або на 9,8% да студзеня 2017-га).
Паводле бюджэту на 2018 год, гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.