Пра гэта паведаміла кіраўніца групы па абмене палоннымі «ЛНР» Вольга Кобцава. Абмен будзе адбывацца ў раёне гораду Горлаўка.
Раней кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ( «ДНР») Аляксандр Захарчанка заявіў, што абмен палоннымі адбудзецца 27 сьнежня. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і прадстаўнік Кіеву ў Менскай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Віктар Медзьвядчук.
Кіеў гатовы перадаць «ДНР» і «ЛНР» 306 чалавек у абмен на 74 палонных. Няясным заставаўся лёс каля 30 зьняволеных, якія, па дадзеных украінскага боку, не жадаюць вяртацца ў Данецк і Луганск.
Па дадзеных украінскага боку, самаабвешчаныя рэспублікі трымаюць ня менш 144 грамадзян Украіны. За тры гады збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны былі вызваленыя з палону або знойдзеныя звыш трох тысяч украінскіх грамадзян. Яшчэ каля чатырохсот прапалі бяз вестак.