Фонд Усходнеэўрапейскага партнэрства ў сфэры энэргаэфэктыўнасьці і экалёгіі выдзеліў грант у 2 мільёны эўра для будоўлі рэгіянальнага палігону бытавых адкідаў у Менскай вобласьці. Фондам кіруе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, які мае дадаткова выдзеліць на будоўлю гэтага палігону крэдыт да 5 мільёнаў эўра.
Палігон будзе абслугоўваць 100 тысяч жыхароў Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў.
Чакаецца, што новы палігон дазволіць скараціць выкід парніковых газаў амаль на 7 тысяч тон штогод і зэканоміць 3 мільёны эўра эксплюатацыйных выдаткаў.