Кіраўнік аддзел грамадзкіх сувязяў КДБ Дзьмітры Пабяржын заявіў Свабодзе з гэтай нагоды: «Не, нічога няма, без камэнтароў».
У мінулую пятніцу, калі зьвесткі пра затрыманьне Паўла Шаройкі 25 кастрычніка ў Менску сталі вядомыя беларускім СМІ, КДБ таксама не даваў наконт гэтага ніякіх камэнтароў.
Між тым вядома, што Паўла Шаройку трымаюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы», у яго ёсьць выдзелены дзяржавай адвакат, для яго прымаюць перадачы, а сам ён дасылае з «амэрыканкі» лісты. Жонка Паўла Шаройкі Алена пакуль устрымліваецца ад інтэрвію СМІ.
Пазьней 20 лістапада КДБ абвясьціла, што правядзе брыфінг з нагоды затрыманьня ўкраінца:
Паўло Шаройка быў затрыманы зь Менску 25 кастрычніка. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць журналіста «Ўкраінскага радыё» Паўло Шаройку афіцыйныя беларускія крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.