Вытворчасьць на прадпрыемстве «Брэстмаш» пачнецца ўжо ў першай палове 2018 году.
Аб гэтым паведаміў дырэктар «Брэстмашу» Арцём Штурхаліеў, інфармуе агенцтва БелТА.
Праект будзе рэалізаваны сумесна з «Белаўтамазам» і кітайскай кампаніяй JAC Motors. Плянуецца, што кітайская кампанія будзе пастаўляць у Беларусь машынакамплекты, у Берасьці іх будуць зьбіраць і тэсьціраваць. Затым мікрааўтобусы пад брэндам МАЗ будуць прадаваць у Беларусі і краінах ЭАЭС. Першапачаткова ў абласным цэнтры будуць выпускаць дзьве мадэлі мікрааўтобусаў — пасажырскі і грузавы.