Кіраўнік краіны правёў за мяжой каля дзьвюх тыдняў.
Аб тым, што Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь, стала вядома ўвечары 6 лістапада. Дакладная дата яго ад’езду з Беларусі невядомая, гэта здарылася ў апошні тыдзень кастрычніка. Агулам паездка кіраўніка краіны ў Аб’яднаныя арабскія эміраты працягвалася каля двух тыдняў. Вядома, што ў ААЭ Лукашэнка сустракаўся з прынцам Абу-Дабі, а таксама прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.