Яго зьбіраюцца адкрыць 21 кастрычніка ў невялічкім швайцарскім гарадку Залатурн, дзе 200 гадоў таму памёр Тадэвуш Касьцюшка.
Аднак на патрабаваньне польскага боку з памятнай шыльды прыбралі ўсе згадкі пра Беларусь. Зь яе зьніклі ня толькі радкі «сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў», але ня стала і вэрсіі тэксту, напісанай па-беларуску.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што аўтарства ідэі ўстаноўкі помніка, яе рэалізацыя, арганізацыя ганаровай цырымоніі — усё гэта зрабіла Асацыяцыя беларусаў Швайцарыі, а не не беларуская ці польская амбасады.
Па-другое, адзначыў спадар Мірончык, «наша амбасада, як і іншыя амбасады і дыпмісіі, атрымала запрашэньне на гэтую цырымонію ў аднолькавым статусе — ганаровага госьця. І з удзячнасьцю яго прыняла. Падкрэсьлю, мы пры гэтым не выстаўлялі ніякіх умоваў, не навязвалі сваю волю ні арганізатарам, ні іншым гасьцям».
Па-трэцяе, МЗС Беларусі безумоўна падтрымала ініцыятыву ўстаноўкі помніка.
«Я ўпэўнены, што гэтая ідэя можа і павінна быць рэалізаваная. І бяз грубага ўмяшаньня ў дзейнасьць грамадзкага аб’яднаньня з боку каго б там ні было», — адзначыў прэсавы сакратар беларускага МЗС.
На ўдакладняльнае пытаньне Свабоды аб стаўленьні МЗС Беларусі да тэксту на помніку спадар Мірончык адказаў так:
«Пакуль я сказаў толькі тое, што на гэты момант магу і хацеў бы сказаць. Мы зыходзім з таго, што гэта ідэя беларускай суполкі ў Швайцарыі. І яна адназначна вартая рэалізацыі».