Гэта камандзір Кіркенескай брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту палкоўнік Валерый Федзянін. Сьцьвярджаецца, што яго аўтамабіль падарваўся на фугасе. Палкоўнік быў дастаўлены ў Маскву, дзе памёр у шпіталі.
Міністэрства абароны пакуль афіцыйна не камэнтуе паведамленьні аб гібелі палкоўніка.
Федзянін удзельнічаў у парадзе на Краснай плошчы 9 траўня сёлета.
На мінулым тыдні ў Сырыі загінуў генэрал-лейтэнант Валерый Асапаў — кіраўнік групы расейскіх вайсковых дарадцаў у гэтай краіне. Сьцьвярджаецца, што яго камандны пункт спазнаў мінамётны абстрэл з боку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Па афіцыйных дадзеных, у Сырыі за два гады ўдзелу Расеі ў канфлікце загінулі каля 40 расейскіх вайскоўцаў. Шэраг назіральнікаў прыводзяць іншыя дадзеныя, паказваючы на тое, што грамадзяне Расеі ўдзельнічаюць у канфлікце ня толькі ў складзе рэгулярных войскаў, але і як байцы прыватных ваенных кампаній.