Незвычайная сытуацыя ўзьнікла ў італьянскім горадзе Грасета, дзе спаборнічалі лёгкаатлеты юніёры.
Інцыдэнт адбыўся падчас цырымоніі ўзнагароджаньня прызёраў у трайным скачку на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў італьянскім Грасета. Пераможцай стала беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова. Калі яна паднялася на пʼедэстал і рыхтавалася атрымаць узнагароду, арганізатары спаборніцтваў нечакана ўключылі запіс гімну не Беларусі, а іншай краіны, паведамляе БелаПАН.
У адказ на гэта Скварцова сышла з пастамэнту і адмовілася падымацца на яго нават нягледзячы на магчымую дыскваліфікацыю.
У выніку арганізатары чэмпіянату Эўропы прынесьлі прабачэньні беларусам і прынялі рашэньне аб правядзеньні паўторнай цырымоніі ўзнагароджаньня.