Агулам за мінулыя суткі ў Беларусі на пажарах загінула два чалавекі.
Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося некалькі пажараў, прычынай якіх сталі навальніцы. У Брэсцкай вобласьці яны падпалілі чатыры гаспадарчыя пабудовы. У выніку здарэньняў усе будынкі былі часткова пашкоджаныя агнём.
Акрамя гэтага ў Слаўгарадзе і вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна адбыліся пажары, у выніку якіх загінулі два чалавекі — 58-гадовая жанчына і 62-гадовы мужчына. Прычыны гэтых здарэньняў высьвятляюцца.
Як паведамляюць сыноптыкі, у суботу і нядзелю на тэрыторыі Беларусі навальніцы могуць працягвацца.