У Кіеве на плошчы перад будынкам Адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта праходзіць афіцыйная цырымонія сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі ды Пятра Парашэнкі.

Прадугледжваецца, што спачатку Аляксандар Лукашэнка ды Пятро Парашэнка правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а потым — у пашыраным складзе з удзелам дэлегацый.

Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі распачаўся напярэдадні, але ніякіх публічных мерапрыемстваў на 20 ліпеня не анансавалася.