У рэйтынгу «Найлепшыя эўрапейскія краіны для бізнэсу 2017», складзенага арганізацыяй EuCham (European Chamber), Беларусь заняла 33-е месца з 46 краінаў.
Вынік Беларусі — 57 балаў на 100 магчымых — лепшы, чым у Грэцыі (56), Расеі (51) і Ўкраіны (46, апошняе месца), але горшы, чым у Чарнагорыі (59), Грузіі (69) або Эстоніі (76).
Найлепшыя ўмовы для бізнэсу, паводле рэйтынгу EuCham, у Даніі (87), Швэцыі (86) і Фінляндыі (85) з Нарвэгіяй (85).
European Chamber (EuCham) — недзяржаўная арганізацыя ў Вугоршчыне, «якая прадстаўляе інтарэсы нацыянальных і міжнародных кампаній, што працуюць Эўропе, і паляпшае іх бізнэс-асяродзьдзе».