Беларуска-расейска-сэрбскія вучэньні «Славянскае братэрства — 2017» пачнуцца пад Берасьцем 6 чэрвеня

  • БелаПАН

Сэрбія ўжо праводзіла сумесныя вучэньні з Расеяй і Беларусьсю ў лістападзе 2016 году. Фота з сайту Міністэрства абароны Сэрбіі. Format: JPG

З 6 па 15 чэрвеня на палігоне «Брэсцкі», у Берасьцейсцкім раёне і на ўчастку ракі Мухавец пройдуць сумесныя беларуска-расейска-сэрбскія тактычныя вучэньні «Славянскае братэрства — 2017».

Як паведамляе беларускае Міністэрства абароны, у мерапрыемстве прымуць удзел падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў УС Расеі і Спэцыяльнай брыгады Узброеных сіл Сэрбіі.

Вучэньні пройдуць пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі ў два этапы.

Як паведамляецца, вайскоўцы ўзброеных сіл трох краінаў адпрацуюць пытаньні падрыхтоўкі і вядзеньня спэцыяльных дзеяньняў сумеснымі падразьдзяленьнямі ў ходзе выкананьня задач у барацьбе з тэрарызмам.