11 красавіка Беларусь падпісала Мытны кодэкс ЭАЭС.
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамэнту мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі Дзьмітрый Някрасаў, паведамляе РИА Новости.
Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заяўляў, што Менск не выключае падпісаньня Мытнага кодэксу ў найбліжэйшы час.
Лідэры краінаў ЭўрАзЭС (Расеі, Кіргізстану, Армэніі і Казахстану) на пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету 26 сьнежня 2016 году ў Санкт-Пецярбургу падпісалі Мытны кодэкс. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на гэтым пасяджэньні не прысутнічаў. Гэтым дэмаршам, як лічаць экспэрты, ён выказаў сваю незадаволенасьць паводзінамі Расеі, якая ігнаруе інтарэсы іншых краінаў ЭАЭС.
Пазьней Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны мытны камітэт краіны на правядзеньне перамоў пра яго.