На просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваць амэрыканскія ракетныя ўдары па Сырыі начальнік упраўленьня інфармацыі беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык сказаў:
«Пакуль мы адпрацоўваем нашу пазыцыю. Камэнтар зьявіцца, сачыце за паведамленьнямі».
Рана ў пятніцу Злучаныя Штаты нанесьлі ўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па вайскова-паветранай базе Шайрат у правінцыі Хомс, якая выкарыстоўваецца сырыйскай арміяй. У выніку пападаньняў 59 ракет база атрымала значныя пашкоджаньні, тэлебачаньне Сырыі паведамляе пра загінулых і параненых. Міністэрства замежных спраў Расеі абяцае ў найбліжэйшы час выступіць са спэцыяльнай заявай.
Удар быў нанесены на загад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў адказ на прымяненьне сырыйскай авіяцыяй хімічнай зброі супраць мірных жыхароў у правінцыі Ідліб, у выніку якога загінулі дзясяткі людзей. Пэнтагон апублікаваў відэа ракетнага ўдару.