Прысуд — 920 рублёў штрафу.
Суд у Пінску аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (920 рублёў) карэспандэнта «Белсату» Віктара Ярашука.
Журналіста затрымалі раніцай 22 сакавіка на вуліцы асобы ў цывільным і сказалі, што яго выклікаюць на размову ў ГАУС.
Ва ўчастку Віктар правёў чатыры гадзіны, потым яго адвезьлі ў суд.
Карэспандэнта незалежнага тэлеканалу абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі і незаконным вырабе матэрыялу СМІ.
Віктар Ярашук лічыць перасьлед журналістаў «Белсату» мэтанакіраваным запалохваньнем напярэдадні акцыі 25 сакавіка.
Тым часам у Кобрыні міліцыянты каторы час «дзяжураць» перад кватэрай мясцовага актывіста Аляксандра Меха. На момант іх візыту актывіста не аказалася дома. Яго жонка не адчыніла дзьвярэй супрацоўнікам РАУС. Аляксандар Мех не затрыманы.