«Гэта нагода для амаль 20 сустрэчаў з рознымі міністрамі. Зь некаторымі, як, напрыклад, з краінаў Карыбскага рэгіёну, відаць, упершыню ў гісторыі польскай дыпляматыі. Напрыклад, з такіх краінаў як Сан Эскабар і Бэліз, — цытуе міністра Вашчыкоўскага інфармацыйны партал wiadomosci.wp.pl
Вашчыкоўскі растлумачыў, што падчас свайго візыту ў штаб-кватэры ААН ён шукаў падтрымкі для кандыдатуры Польшчы на месца ратацыйнага сябры Рады Бясьпекі ААН ў 2018-2019 гг.
Польскія СМІ адразу пасьля гэтага выказваньня задаліся пытаньнем: дзе знаходзіцца краіна Сан Эскабар?
Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Яанна Вайда сказала, што гэта была «агаворка» з боку міністра Вашчыкоўскага. «Міністар Вашчыкоўскі меў на ўвазе размову зь міністрам замежных справаў краіны Сэнт-Кітс і Нэвіс», — патлумачыла спадарыня Вайда.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў журналісту тэлеканалу Polsat News, што падчас свайго побыту ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ён сустрэўся зь міністрам краіны Сан Эскабар.