Кантактная амбасада НАТО запрацуе на базе эстонскага прадстаўніцтва з 1 студзеня 2017 году і завершыць сваю місію да канца 2018 году.
Раней гэтую функцыю выконвала амбасада Латвіі ў Беларусі.
Як патлумачыла амбасадар Эстоніі Мэрыке Какаеў, кантактная амбасада НАТО ня ёсьць дыпмісіяй.
У яе задачы ўваходзіць асьвятленьне дзейнасьці Паўночнаатлянтычнага альянсу, тлумачэньне яго мэтаў і задач, а таксама разьвіцьцё кантактаў у Беларусі.
«Абавязкова, мінімум раз на год, мы будзем праводзіць міжнародныя сэмінары пра дзейнасьць НАТО. Мы хочам паказаць, што гэтая арганізацыя — не пагроза, яна выступае за стабільнасьць рэгіёну», — цытуе БелТА амбасадарку Эстоніі.