Ужо заўтра: дэдлайн падачы заявак на першую ў Беларусі грамадзкую стыпэндыю для студэнтаў

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 1 сьнежня.

1 сьнежня сканчаецца тэрмін падачы заявак на грамадзкую стыпэндыю імя Аркадзя Смоліча для студэнтаў навучальных установаў Беларусі. Стыпэндыя даецца за выбітную дзейнасьць для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Памер стыпэндыі — 100 беларускіх рублёў на месяц. Стыпэндыя даецца тэрмінам на 1 год. Запоўніць анлайн-форму для атрыманьня стыпэндыі можна тут.

Імпрэзы і выставы

Аўтограф-сэсія Кірыла Стаселькі з нагоды выхаду кнігі «Marginalis»

Выдавецтва «Галіяфы» ладзіць імпрэзу з удзелам Кірыла Стаселькі, аўтара кніг «Marginalis» і «Дзіцячы маніфэст». Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным паводле колькасьці пэрсанажаў творам беларускай літаратуры. У рамане аб’ёмам 251 944 знакі фігуруе ня менш як 136 пэрсанажаў. Гэты рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналягам Кнігі Гінэса — праектам «Рэкорды Куфра». А зборнік «Дзіцячы маніфэст» трапіў у лонг-ліст прэміі Гедройця.

Менск, кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3-66).
Пачатак а 18:00.
Уваход вольны.

Прэзэнтацыя выставы «Прывет табе, жыцьцё на волі!»

Навучэнцы студыі жывапісу менскай гімназіі № 75 імя П. В. Масьленікава прэзэнтуюць 1 сьнежня сваю выставу ў музэі Багдановіча. Выстава прысьвечаная 125-годзьдзю з дня нараджэньня клясыка, якое будзе адзначацца 9 сьнежня.

Максім Багдановіч

Менск, Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а).
Пачатак а 16:00.

Канцэрты

Канцэрт гуртоў Vuraj і TonqiXod

Гурт Vuraj, які зарэкамэндаваў сябе як першаадкрывальнік традыцыйных сьпеваў, паўстане перад публікай з новым гітарыстам. Музыкі прэзэнтуюць слухачам свае пошукі адметнага гучаньня.

А гурт TonqiXod рыхтуецца да выхаду другога альбому, прэмʼера якога заплянаваная на зіму. Аматараў творчасьці TonqiXod чакаюць ня чутыя дагэтуль кампазыцыі.

Менск, бар Bristle (вул. Альшэўскага, 10).
Пачатак а 19:00.
Квіткі: 8–10 рублёў.

Канцэрт Паліны Рэспублікі

Сьпявачка Паліна Рэспубліка, якая летась нарадзіла дзіця і апошнім часам рэдка зьяўлялася на публіцы, пачынае вяртацца да канцэртнай дзейнасьці. Сьпявачка сьцьвярджае, што ў яе ўзьнікла «жыцьцёвая неабходнасьць» сустрэцца са сваімі слухачамі.

Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Пачатак а 19:00.
Квіткі каштуюць 20–25 рублёў.

Канцэрт украінскага гурту «Колір»

Украінскі гурт «Колір» працягвае свае гастролі па Беларусі і выступіць 29 лістапада ў Горадні. Напрыканцы лета музыкі з Адэсы выдалі альбом «Хто, як не ми».

Наваполацак, бар «VсеSвои» (Маладзёжная вул., 72б).
Пачатак а 20:00.
Квіткі: 5–7 руб.