Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама павіншаваў абранага прэзыдэнтам ЗША Дональда Трампа.
Белы дом паведаміў, што ў чацьвер адбудзецца сустрэча дзейнага кіраўніка дзяржавы з будучым прэзыдэнтам.
Адміністрацыя Абамы падкрэсьліла, што нармальны пераход прэзыдэнцкай улады ад аднаго лідэра да іншага зьяўляецца адной з найважнейшых каштоўнасьцяў дэмакратыі.
8 лістапада ўвечары Трампу патэлефанавала зь віншаваньнямі ягоная саперніца — кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў, былы дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан. Трамп падзякаваў ёй за шматгадовую службу краіне.