У расейскіх гарадах, якія прымаюць чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году, зноў зьявяцца выцьвярэзьнікі.
Як адзначыў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Расеі Яўгеній Брун у інтэрвію Russia Today, выцьвярэзьнікі патрэбныя для заўзятараў, «якія трапляюць у розныя жыцьцёвыя сытуацыі».
Чэмпіянат па футболе мае прайсьці ў 11 гарадах Расеі — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Валгаградзе, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Саранску, Растове-на-Доне, Сочы і Екацярынбургу.
Сыстэма выцьвярэзьнікаў існавала ў Расеі ў рамках Міністэрства ўнутраных справаў да 2011 году. Пяць гадоў таму ўсе выцьвярэзьнікі былі зачыненыя і іх функцыі былі перададзеныя з МУС мэдычным установам.