Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны «рускі мір» на экспарт


"Рускі мір" на экспарт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:20 0:00

Чаму многія ва ўладзе Расеі падтрымліваюць фанатаў-пагромшчыкаў?

Пасьля нападу расейскіх фанатаў у Марсэлі на Чэмпіянаце Эўропы па футболе на брытанскіх заўзятараў зборная Расея атрымала ўмоўную дыскваліфікацыю і штраф 150 000 эўра. Чацьвёра чалавек пацярпелі. Група бандытаў-гастралёраў затрыманая францускай паліцыяй. Кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў назваў «непрымальным» затрыманьне францускай паліцыяй аўтобуса з фанатамі. Ён паведаміў Дзярждуме, што запатрабаваў ад ураду Францыі не дапускаць больш падобных дзеяньняў.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў мякка асудзіў пагромы. Захоплена падтрымаў пагромы дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Ігар Лебедзеў. Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Ўладзімір Маркін напісаў у Твітэр, што біліся заўзятары — нармальныя мужыкі, а там усё зьдзівіліся, таму што яны мужыкоў бачаць толькі на гей-парадах.

Чаму многія ва ўладзе Расеі падтрымліваюць фанатаў-пагромшчыкаў? Субкультуру «патрыятызму» на рускай Свабодзе абмяркоўваюць прафэсар Эміль Паін, футбольны аглядальнік Фёдар Пагарэлаў, якія цяпер знаходзяцца ў Францыі, расейскі палітык Кірыл Шуліка, пісьменьнік Уладзімір Казлоў. Вядзе перадачу Міхаіл Сакалоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG